Наталля Васілевіч. Як прапаганда выкарыстоўвае рэлігію ў распальванні варажнечы
Manage episode 439119998 series 2404935
コンテンツは euroradiofm によって提供されます。エピソード、グラフィック、ポッドキャストの説明を含むすべてのポッドキャスト コンテンツは、euroradiofm またはそのポッドキャスト プラットフォーム パートナーによって直接アップロードされ、提供されます。誰かがあなたの著作物をあなたの許可なく使用していると思われる場合は、ここで概説されているプロセスに従うことができますhttps://ja.player.fm/legal。
У той час як лукашэнкаўскі рэжым у Беларусі па-ранейшаму пераследуе па палітычных матывах святароў і вернікаў розных канфесій, у Вільні невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларуская парафія Канстанцінопальскага патрыярхату. Розныя сілы наогул вельмі актыўна выкарыстоўваюць рэлігію як для маніпуляцый грамадскім меркаваннем, так і для распальвання варажнечы. І прапаганда актыўна спрыяе гэтым небяспечным працэсам. Чаму рэжым зацята пераследуе рэлігійныя супольнасці ў Беларусі і як гэта ўплывае на настроі грамадства і стаўленне да ўлады? Як прарэжымныя святары працуюць на распальванне варажнечы і як іх выкарыстоўваюць у вайне? Ці адпавядаюць “духоўныя скрэпы” рускага свету хрысціянскім каштоўнасцям і пры чым тут сексізм? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц, у 13:00.
…
continue reading
12044 つのエピソード